На беларуска-расійскай мяжы расійскія памежнікі фатаграфуюць пашпарты
Перасоўны кантрольны пункт на адным з пераходаў на мяжы Беларусі і Расіі / MAYDAY
На беларуска-расійскай мяжы расійскія памежнікі фатаграфуюць пашпарты.
30 красавіка расійскія памежнікі прымушаюць выходзіць з машын усіх пасажыраў і фатаграфуюць іх пашпарты, паведамляюць праваабаронцы з MAYDAY. На трасе М1 Масква-Брэст утварыўся затор, і праходжанне мяжы займае каля 40 хвілін.
На КПП "Рудня" на віцебскім кірунку аўтамабілістам чакаць даводзіцца нават і па дзве гадзіны. Тлумачыцца гэта тым, што раней памежнікі падыходзілі да транспарту і глядзелі наяўнасць дакументаў, а цяпер падарожнікі абавязаныя самі ісці да акенца і даваць пашпарты на праверку з фіксацыяй звестак.
На фота трапіў перасоўны кантрольны пункт на адным з пераходаў.