За мінулыя суткі з Беларусі ў Літву не пусцілі 38 мігрантаў
На беларуска-літоўскай мяжы / VSAT
За 1 траўня ў Літву з Беларусі спрабавалі нелегальна трапіць 38 мігрантаў. Такую колькасць назвалі ў Дзяржаўнай памежнай службе Літвы.
У Латвіі за мінулыя суткі колькасць парушальнікаў мяжы была яшчэ большай — 51 чалавек. Польскія памежнікі паведамілі звесткі толькі за 30 красавіка: яны не зафіксавалі ніводнай спробы нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі.
Летась літоўскія памежнікі спынілі больш за 1600 спробаў нелегальнага пераходу мяжы, сёлета такіх спробаў было ўжо 705.
Паток мігрантаў з Беларусі ва ўсходнія краіны Ес ідзе з 2021 года. Захад вінаваціць рэжым Лукашэнкі ў выкарыстанні мігрантаў як гібрыднай атакі на Еўрасаюз.