20 тон радыеактыўных чарніцаў везлі з Беларусі ў Літву
У Літву везлі радыеактыўныя чарніцы / VSAT
На мяжы з Беларуссю літоўскія памежнікі 3 лістапада затрымалі фуру, якая перавозіла 20 тон чарніцаў. Іх апаратура зафіксавала перавышэнне дапушчальнага ўзроўню іанізуючага выпраменьвання ў лясных ягадах, паведамляе прэс-служба VSAT.
Фурай з літоўскімі нумарамі кіраваў 46-гадовы грамадзянін Беларусі. Літоўскія памежнікі праверылі ўзровень радыяцыі з дапамогай партатыўнага вымяральніка — ён паказаў 0,07 мкЗв/гадз. З дапамогай радыеактыўнага ідэнтыфікатара ізатопаў памежнікі высветлілі, што што крыніцай выпраменьвання з'яўляецца штучны радыенуклід цэзій-137.
Пасля выканання ўсіх фармальнасцяў грузавік з радыеактыўнымі чарніцамі вярнулі ў Беларусь.
За апошнія дні гэта другі выпадак, калі з беларусі ў Літву вязуць радыеактыўныя грузы. У суботу, 31 кастрычніка, літоўскія памежнікі не дапусцілі ўвозу ў краіну 7 тон лісічак.