Сёлета ў Беларусь прыехала больш за 40 тысяч працоўных мігрантаў
Праца, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
У 2026 годзе ў Беларусь прыехала больш за 40 тысяч працоўных мігрантаў. Такую колькасць назваў намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка.
Паводле яго, мігранты пераважна прыязджаюць з такіх краінаў як Туркменістан, Узбекістан, Расія, Украіна, Непал ды Індыя.
17 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў разгледзелі змены ў закон аб знешняй працоўнай міграцыі. Згодна з новай рэдакцыяй, прапануецца скараціць тэрмін для выдачы працоўных дазволаў для мігрантаў з 15 да 10 дзён. Пры гэтым працаваць мігранты змогуць толькі на тэрыторыях, для якіх атрыманы дазвол. І толькі наўпрост у тых працадаўцаў, якія іх наймалі. Каб выключыць сітуацыі, калі іх выкарыстоўваюць замест рэальна аформленых людзей, забіраючы пры гэтым частку заробку.
Грамадзяне Беларусі будуць мець прыярытэт пры прыёме на працу.