Помнік Геніюш "знаходзіцца ў надзейным месцы" — Гродзенская епархія

Такім быў помнік Ларысе Геніюш каля царквы ў Зэльве / svaboda.org
Такім быў помнік Ларысе Геніюш каля царквы ў Зэльве / svaboda.org

У Гродзенскай праваслаўнай епархіі блогу "Люди" распавялі, што помнік паэтцы Ларысе Геніюш у Зэльве быў дэмантаваны і "знаходзіцца ў надзейным месцы". Там кажуць, што дачынення да дамантажу не маюць. У епархіі не ведаюць, калі помнік вернецца на месца і ці вернецца, бо "рашэнне гэтых пытанняў" ад іх "не залежыць".

Помнік Геніюш быў усталяваны каля праваслаўнай царквы ў Зэльве з дабраславення мітрапаліта Філарэта. Кампанію супраць яго пачала гродзенская "інфаспецназаўка" і прыхільніца "рускага свету" Вольга Бондарава. Нягледзячы на тое, што мясцовыя ўлады нібыта адмовілі ў дэмантажы, ён усё ж "знік". Пра гэта стала вядома 30 сакавіка.

Газета "Народная Воля" пісала, што помнік можа знаходзіцца на захаванні ў царкве.

Ларыса Геніюш (1910 — 1983) жыла ў Зэльве пасля вызвалення з сталінскіх лагероў. Рэжым не здолеў яе зламаць. Геніюш была сакратаром Рады БНР, у 1948-м яе з мужам, чэшскіх грамадзян, вывезлі ў СССР, дзе асудзілі як беларускіх патрыётаў.

Падчас жыцця ў Зэльве Ларыса Геніюш была пад наглядам КДБ і яго агентуры. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі