Медыяполе пасля 2020-га: кантроль, рэпрэсіі і раскол аўдыторыі

Газеты

Газеты

Пасля 2020 года ў Беларусі адбылося рэзкае перафарматаванне інфармацыйнай прасторы: незалежныя медыя былі выцеснены, а спажыванне альтэрнатыўнай інфармацыі стала рызыкоўным. Як адзначае палітычны аналітык і медыяэксперт Павлюк Быкоўскі, да канца 2025 года ў зняволенні знаходзіліся 28 прадстаўнікоў медыясферы (цяпер — 24), а за год журналістам вынеслі не менш за дзесяць крымінальных прысудаў. Акрамя таго, зафіксавана больш за 100 выпадкаў завочнага абвінавачання журналістаў, якія працуюць за мяжой.

Па словах эксперта, дзяржаўныя СМІ змянілі сваю ролю:

"Пасля 2020 года адбылася поўная перабудова інфармацыйнага поля краіны — зачыстка незалежнага сектара, крыміналізацыя спажывання інфармацыі".

Ён лічыць, што афіцыйныя медыя сталі інструментам псіхалагічнага ўздзеяння, а аўдыторыя паступова падзялілася на групы з рознымі крыніцамі інфармацыі.

Пры гэтым поўнай манаполіі дасягнуць не ўдалося.

"Поўнай манаполіі дасягнуць не атрымліваецца, бо інтэрнэт дазваляе атрымліваць альтэрнатыўную інфармацыю, але доступ да яе ўскладняецца", — адзначае Быкоўскі.

У выніку, паводле ацэнкі эксперта, фарміруецца ўстойлівы раскол аўдыторыі і паралельныя інфармацыйныя рэальнасці ўнутры краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.