Лукашэнка прызначыў міністраў-прапагандыстаў. Імі сталі Дзмітрый Жук і Марат Маркаў

Міністры-прапагандысты Марат Маркаў і Дзмітрый Жук

Міністры-прапагандысты Марат Маркаў і Дзмітрый Жук / Калаж Еўрарадыё

У беларускім урадзе адбыліся кадравыя перастаноўкі. Новым міністрам інфармацыі прызначаны Дзмітрый Жук, вядомы прапагандыст і галоўны рэдактар дзяржаўнага медыяхолдынга "СБ. Беларусь сёння". Жук некалькі гадоў кіраваў прэзідэнцкай прэс-службай, займаў пасаду генеральнага дырэктара дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА, уваходзіў у санкцыйныя спісы ЕС і Швейцарыі за ўдзел у распаўсюдзе афіцыйнай прапаганды і падтрымку жорсткіх рэпрэсій у краіне.

Былы міністр інфармацыі Марат Маркаў, таксама вядомы як прапагандыст рэжыму, цяпер прызначаны міністрам культуры. Акцёр тэатра і кіно Руслан Чарнецкі, які займаў гэтую пасаду крыху больш за год, на сваім месцы не затрымаўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.