YouTube выдаліў новы канал СТБ

Сервіс YouTube

Сервіс YouTube / pixabay.com

YouTube выдаліў новы канал СТБ усяго праз 5 дзён пасля выдалення яго асноўнага канала.

Напрыканцы мінулага тыдня стала вядома, што YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ. Але яшчэ ў лютым СТБ, імаверна, рыхтавалася да магчымай блакіроўкі. Прапагандысты завялі дадаткова канал — CTVPLUS. Але цяпер відэахостынг заблакаваў і яго.

На асноўным канале СТБ перад выдаленнем было 2,4 млн падпісчыкаў, на новым каля трох тысяч.

Блакіроўка ютуб-канала СТБ можа быць звязаная з сюжэтам пра “Беларускі расследавальніцкі цэнтр”, апублікаваным 2-га красавіка. У ім прапагандыст Раман Пратасевіч раскрыў асабістыя даныя кіраўніка БРЦ Станіслава Івашкевіча: яго нумар тэлефона і адрас кватэры, у якой ён жыве. Як стала вядома Euroradio, Івашкевіч падаў у YouTube скаргу. Ён патрабаваў прыняць меры ў дачыненні да відэа, якое парушыла правілы відэахостынга, і да канала, які яго апублікаваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.