Вы тут

Беларуская рэдакцыя Радыё "Свабода" прызнаная "экстрэмісцкім фармаваннем"

Лагатып Радыё "Свабода"

Міністэрства ўнутраных спраў абвясціла беларускую службу Радыё "Свабода" "экстрэмісцкім фармаваннем".

Сярод медыя гэта трэці выпадак: таксама "экстрэмісцкімі фармаваннямі" ўлады абвясцілі інфармацыйнае агенцтва БелаПАН і тэлеканал "Белсат".

Ёсць верагоднасць, што крымінальная справа супраць Андрэя Кузнечыка звязаная менавіта з такім рашэннем сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.