У Мінску здзіўленыя заявамі пра пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС

У Мінску здзіўленыя заявамі пра пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС

Афіцыйны Мінск здзіўлены заявамі, што пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам гатовае да падпісання. Пра гэта ў каментары РІА "Новости" заявіла намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Алена Купчына.

Нагадаем, 9 снежня ў Мінску Гунар Віганд, намеснік кіруючага дырэктарата па пытаннях Еўропы і Сярэдняй Азіі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, заявіў, што Беларусь і Еўрасаюз падрыхтавалі да падпісання тэкст пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму і пагаднення па рэадмісіі. Паводле яго слоў, адзінае пытанне, якое яшчэ абмяркоўваецца, гэта пра беларускія дыпламатычныя пашпарты, якія "павінны адпавядаць тым самым патрабаванням, што і звычайныя пашпарты". Віганд назваў яго тэхнічным і адзначыў: "Мы спадзяемся, што хутка гэта пытанне будзе вырашанае".

У Мінску здзіўленыя заявамі пра пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС

Алена Купчына кажа, што гэтыя словы выклікалі здзіўленне ў Мінску. "Гэта іх бачанне сітуацыі", — адзначыла яна. Паводле слоў намесніка міністра замежных спраў Беларусі, яшчэ нядаўна тэкст пакетнай дамоўленасці быў далёкі ад гатоўнасці да падпісання.

Фота: БЕЛТА, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі