Літва будзе заклікаць ЕС да дзеянняў у адказ пасля прызнання ЕГУ "экстрэмістамі"

ЕГУ працуе ў Літве

ЕГУ працуе ў Літве / Белсат

Літва закліча іншыя краіны ЕС да "адказу" на прызнанне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта "экстрэмісцкай арганізацыяй". Пра гэта напярэдадні сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўрапейскага саюза заявілі ў МЗС Літвы.

"Міністр мае намер звярнуць увагу на наступствы гэтага рашэння на еўрапейскім узроўні і заклікаць ЕС да адказных дзеянняў".

Пры гэтым канкрэтна не ўдакладняецца, да якой менавіта рэакцыі Літва будзе заклікаць краіны ЕС. Гэта можа быць як "глыбокая занепакоенасць", так і падрыхтоўка дадатковых санкцый.

Нагадаем, 14 красавіка 2026 года Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт быў прызнаны ў Беларусі "экстрэмісцкай арганізацыяй".

Адпаведнае рашэнне прыняў Вярхоўны суд па заяве Генеральнай пракуратуры. На тэрыторыі Беларусі забаронена дзейнасць ЕГУ, яго сімволіка і атрыбутыка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.