"І нам было б незразумела" — Вярхоўны суд пракаментаваў "экстрэмісцкі" статус ЕГУ

Вярхоўны суд / Верховный суд / Еўрарадыё

Вярхоўны суд

У Вярхоўным судзе адмовіліся па тэлефоне каментаваць паведамленне пра "экстрэмісцкі" статус Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Журналіст Еўрарадыё затэлефанаваў туды як чалавек, які скончыў ЕГУ сем гадоў таму, і спытаўся, ці з'яўляецца ён экстрэмістам. У Вярхоўным судзе адказалі:

"Вы па тэлефоне такія пытанні не вырашайце. Пішыце свой зварот — і пісьмова атрымаеце адказ".

На заўвагу, што ў сітуацыі нічога няясна, у Вярхоўным судзе пракаментавалі: "Я разумею, што незразумела. І нам было б незразумела. Усё ў пісьмовай форме".

14 красавіка Вярхоўны суд з ініцыятывы Генпракуратуры прызнаў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт "экстрэмісцкай арганізацыяй". На тэрыторыі Беларусі забароненая дзейнасць ЕГУ і яго філіялаў, а таксама сімволіка і атрыбутыка ўніверсітэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.