Сілавікі затрымалі траіх супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Сілавікі затрымалі траіх супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Полацкі дзяржуніверсітэт / studyinby.com

Зранку 23 траўня ў Полацку і Наваполацку затрымал траіх супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, перадае Радыё "Свабода" са спасылкай на BPN.

Гэта вядучая выкладчыца кафедры сусветнай літаратуры і замежных моваў Алена Храмцова, кандыдат гістарычных навук, дацэнт катэдры гісторыі і турызму ПДУ Віктар Чараўко і супрацоўніца рэпазітарыя Лідзія Зуева.

Паводле звестак журналістаў, Храмцову абвінавачваюць у падпісцы на тэлеграм-канал "Беларусь головного мозга". Ёй інкрымінавалі артыкул 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі). Таксама жанчыну абвясцілі сведкай па крымінальнай справе, каб на гэтай падставе правесці ператрус і забраць тэхніку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі