Вы тут

Савет Рэспублікі ўхваліў смяротную кару за "замах на ўчыненне акту тэрарызму"

У ЕС устрывожаны магчымымі зменамі ў Крымінальны кодэкс Беларусі / pixabay.com

4 траўня Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліў законапраект аб зменах Крымінальнага кодэксу. У прыватнасці, яны ўводзяць смяротную кару за "замах на ўчыненне акту тэрарызму", за "замах на забойства дзяржаўнага дзеяча" і г. д.

Раней новаўвядзенне падтрымалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Мяркуецца, што змены прымаюцца ў тым ліку дзеля больш жорсткага пакарання "рэйкавых партызан", якія актывізаваліся ў Беларусі пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны. Падчас іх затрымання сілавікі паранілі некалькі чалавек.

Тым часам у ЕС устрывожаны магчымымі зменамі ў Крымінальны кодэкс Беларусі, згодна з якімі можа стаць магчымым пашырэнне выкарыстання смяротнага пакарання. РБ — адзіная краіна ў Еўропе, у якой яно па-ранейшаму існуе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.