Вы тут

У Беларусі ўводзяць смяротную кару за замах на ўчыненне акту тэрарызму

Палата прадстаўнікоў / Еўрарадыё, архіўнае фота

У Беларусі ўзмацняюць жорсткасць крымінальных пакаранняў. За замах на ўчыненне актаў тэрарызму ўводзіцца смяротная кара. 

Гэта прадугледжана новым законапраектам "Аб унясенні змяненняў у Крымінальны кодэкс", паведамляе Sputnik са спасылкай на прэс-службу Палаты прадстаўнікоў.

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў прынялі гэты законапраект 27 красавіка адразу ў двух чытаннях. 

Каментуючы яго, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка згадаў дыверсіі на чыгунцы, учыненыя "рэйкавымі партызанамі". З гэтага можна меркаваць, што новы закон прымаецца ў тым ліку дзеля іх больш жорсткага пакарання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.