Сталі вядомыя імёны затрыманых "рэйкавых партызанаў" з Бабруйска
![Сталі вядомыя імёны затрыманых "рэйкавых партызанаў" з Бабруйска](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/patryzany-0604-3.jpg.webp?itok=NJ3kkvxz)
Сталі вядомыя імёны "рэйкавых партызанаў" з Бабруйска, якіх 30 сакавіка затрымалі са стралянінай сілавікі.
Гэта Яўген Мінкевіч, Дзмітрый Клімаў, Уладзімір Аўрамцаў. Ім па 28-29 гадоў.
Паводле непацверджаных звестак, пасля затрымання ім мэтанакіравана стралялі ў каленныя суставы, хоць партызаны не супраціўляліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.