Зяленскі заявіў пра незвычайную актыўнасць на беларуска-ўкраінскай мяжы

Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі / t.me/V_Zelenskiy_official

"Учора на ўчастках украінска-беларускай мяжы — на беларускім баку — назіралася даволі незвычайная актыўнасць", — заявіў у сваім звароце 2 траўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што ўкраінскі бок старанна дакументуе ўсё, што адбываецца, і трымае сітуацыю пад кантролем. "Пры неабходнасці мы адрэагуем. Украіна гатовая абараняць свой народ і свой суверэнітэт. Кожны, хто ўцягваецца ў якія-небудзь агрэсіўныя дзеянні супраць Украіны, павінен гэта разумець", — дадў Зяленскі.

Ён паведаміў, што Украіна рыхтуе новыя пакеты санкцый. Нядаўна афіцыйны Кіеў увёў чарговыя санкцыі, пад якія трапілі ў тым ліку сыны Аляксандра Лукашэнкі і яго блізкі паплечнік Віктар Шэйман.

"Мы працягваем нашу працу з партнёрамі — у Еўропе, на Блізкім Усходзе і ў краінах Персідскага заліва, а таксама ў іншых частках свету — з усімі, хто можа ўмацаваць супрацьпаветраную абарону Украіны і забяспечыць ёй вялікую эканамічную моц. Мы чакаем істотных вынікаў ад перамоваў у траўні", — завяршыў свй зварот Зяленскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.