У інтэрнэце з'явіўся фальшывы клон выдання "Часопіс БДУ. Гісторыя"

Друкаваная версія выдання "Часопіс БДУ. Гісторыя"

Друкаваная версія выдання "Часопіс БДУ. Гісторыя" / БДУ

У інтэрнэце з'явіўся фальшывы клон выдання "Часопіс БДУ. Гісторыя". Як адзначае прэс-служба Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, гэта першы ў Беларусі зафіксаваны выпадак такога махлярства.

Гаворка ідзе пра стварэнне фэйкавых выданняў, якія капіююць прызнаныя ў свеце часопісы, а таксама пра ілжывыя артыкулы пад выглядам аўтарытэтных навуковых публікацый.

Фальшывы сайт дзейнічае ўжо некалькі месяцаў. На ім можна знайсці сапраўдныя архівы артыкулаў, пачынаючы з 2017 і заканчваючы сярэдзінай 2025 года. А далейшыя апублікаваныя выпускі — скампраментаваныя. Там апублікаваныя артыкулы ці няісных аўтараў, напісаныя з дапамогай штучнага інтэлекту для маніпуляцый з паказчыкамі цытавання, ці рэальных навукоўцаў, якія памылкова заплацілі за публікацыю ў часопісе-клоне.

"Характэрна, што фэйк быў створаны ў жніўні 2025 года – усяго праз пару месяцаў пасля прысваення "Часопісу БДУ. Гісторыя" найвышэйшай ацэнкі Q1 у рэйтынгу часопісаў базы даных Scopus. Гэта прыраўноўваецца да ўваходжання ў катэгорыю 25% найбольш цытаванай навуковай літаратуры ў свеце, істотна ўплывае на публікацыйную актыўнасць ВНУ і цытаванасць навукоўцаў. Мы мяркуем, што менавіта прэстыжны статус беларускага часопіса стаў галоўнай прычынай увагі махляроў", — каментуе дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Уладзімір Кулажанка.

Каб не трапіць на вуду махляроў, ён рэкамендуе аўтарам правяраць вэб-адрас часопіса на афіцыйным партале ўніверсітэта-заснавальніка.

Белдзяржуніверсітэт прымае меры па ліквідацыі клона. У прыватнасці, падрыхтаваныя звароты ў шэраг навуковых арганізацый і структур, адказных за вядзенне спецыялізаваных спісаў і рэестраў фэйкавых часопісаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.