Вы тут

Прэзентацыя: Андрусь Такінданг праспяваў новую песню гурта “Рэха”

Андрусь Такінданг, фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

14 лютага гурт “Рэха” прэзентаваў сваю новую песню “Хваля любові”. З гэтай песняй музыканты спадзяваліся прабіцца на “Еўрабачанне”, але не склалася. Што зусім не з’яўляецца сведчаннем дрэннай якасці іх музычнага твора, перакананы лідар гурта Андрусь Такінданг.

Новая песня стваралася адмыслова для Еўрабачання, ці пайшлі на нацыянальны адбор з тым, што было? Ці былі гатовыя музыканты “Рэха” да ўдзелу ў конкурсе? Навошта яны ўвогуле падаліся на гэты конкурс?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар гурта “Рэха” Андрусь Такінданг. А таксама спявае на жыва новую песню гурта “Рэха”.