Стала вядомае імя пілота, які загінуў пры крушэнні мотадэльтаплана пад Мінскам
На месцы аварыі / Дзяржкамітэт судовых экспертыз
Пілот, які загінуў пры крушэнні мотадэльтаплана пад Мінскам, — інструктар аэраклуба "Авія-Мінск" Руслан Іваноў. Яго імя назваў у сацсетках блізкі сябар, шоўмэн Сяргей Лапкоўскі.
Таксама ён паведаміў, што раней яны разам гралі ў папулярным у нулявыя гурце "Цвет Алоэ". Пазней Руслан вывучыўся на пілота і стаў інструктарам аэраклуба.
У каментары выданню Onliner Лапкоўскі абверг версію з сацсетак, быццам пілот вываліўся з дэльтаплана пры ўзлёце, а пасажырка засталася адна.
"Я ведаў Руслана 24 гады. Ён быў дасведчаным пілотам. Паводле інфармацыі ад яго брата, пры ўзлёце дэльтаплан трапіў у няправільны паветраны паток, заламіла крыло, і яны ўпалі. Руслан быў прышпілены, а ўсё, што кажуць у сацсетках, - гэта няпраўда. Гэта выпадковасць, якая адбылася з-за прыродных абставінаў, ад якіх ніхто не застрахаваны", — пракаментаваў ён.
Лапкоўскі дадаў, што некалькі разоў лятаў з Русланам Івановым і цалкам давяраў яму сваё жыццё.
Крушэнне мотадэльтаплана каля вёсці Азярцо Мінскага раёна адбылося ўдзень 14 красавіка. Паведамлялася, што ў катастрофе загінулі 45-гадовы пілот і 26-гадовая пасажырка.