У беларускіх караоке дазволілі песні Віктара Цоя акрамя адной

Віктар Цой

Віктар Цой / Аляксей Кузняцоў, фотабанк Лоры

У мінскіх караоке дазволілі выконваць песні некаторых гуртоў, якія раней улады ўнеслі ў "чорны спіс". Пра гэта піша "Наша Ніва".

Як паведамлялася раней, у сакавіку ў СМІ трапіў спіс са 179 пазіцый забароненых выканаўцаў. У яго трапілі не толькі ўкраінскія зоркі і праціўнікі пуцінскага рэжыму, але і заўзятыя Z-патрыёты.

Нядаўна, аднак, улады перагледзелі "чорны спіс". Цяпер у караоке-клубах зноў можна спяваць песні гуртоў "Зверы" і "Градусы". Абодва калектывы актыўна гастралююць на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Таксама чыноўнікі дазволілі спяваць песні легендарнага гурта "Кіно". Праўда, на адну песню Віктара Цоя забарона ўсё ж захавалася. Спяваць песню "Перамен", якая стала адным з гімнаў пратэстаў 2020-га, усё яшчэ забаронена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.