Лідар гурта "Дай дарогу" атрымаў правы шкіпера

Шкіперскае пасведчанне Стыльскага

Шкіперскае пасведчанне Стыльскага / фота з яго акаўнту ў Фэйсбуку

Лідар гурта "Дай дарогу" Юрый Стыльскі вывучыўся ў Польшчы на шкіпера і атрымаў правы капітана для кіравання паруснай яхтай. Пра гэта ён расказаў у сваіх акаўнтах у сацсетках.

"Сябры, сёння я з гонарам паведамляю, што атрымаў пасведчанне Inshore Skipper ад Міжнароднай асацыяцыі паруснага спорту (ISSA). Гэта новая хваля ў маім жыцці, і я шчаслівы, што ўсё ідзе патрэбным курсам",напісаў Стыльскі.

Таксама ён з гумарам прапанаваў новую форму звароту: "З гэтага часу вы можаце зваць мяне — мой капітан!"

Сертыфікат ISSA Inshore Skipper дае права кіраваць паруснай або маторнай яхтай самастойна, а таксама браць яхту ў чартар (арэнду) па ўсім свеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.