Раскіданыя па свеце, але ўсё яшчэ разам? Юрый Стыльскі пра новых беларусаў. Эфір
Юрый Стыльскі / fecebook.com
Пасля пратэстаў 2020-га прайшло амаль шэсць гадоў. Увесь гэты час Лукашенка працягвае выціскаць беларусаў з краіны, раскідваючы нас па свеце. Але нават на адлегласці людзі працягваюць спрачацца, абмяркоўваць і шукаць адказы на складаныя пытанні пра будучыню, пра ўзаемны давер і пра тое, як змянілася краіна і самі беларусы за гэтыя гады.
Пра гэта і не толькі пагаворым у эфіры Еўрарадыё з лідарам гурта “Дай Дарогу!” Юрыем Стыльскім, які, знаходзячыся ў эміграцыі, працягвае актыўна працаваць: запісвае песні, здымае кліпы, ездзіць на гастролі па свеце, рыхтуецца да выступлення на Дзень Волі ў Вільнюсе...
Пагаворым пра музыку і новыя праекты, пра жыццё беларускага артыста за мяжой, пра тое, як змяняецца публіка і настроі людзей. І наогул — пра беларусаў сёння: пра раз’яднанасць, стомленасць і пра тое, што з гэтым рабіць.