“Дай дарогу!” выступіць на фестывалі OUTLOUD замест Лявона Вольскага
Юры Стыльскі, лідар "Дай дарогу!"
На фестывалі OUTLOUD, які пройдзе 12-13 чэрвеня ў Варшаве, замест гурта Volski выступіць “Дай дарогу!”. Пра замену паведамілі арганізатары мерапрыемства.
На працягу апошняга месяца ў сеціве актыўна абмяркоўвалі ўдзел беалрускага музыкі на фестывалі, дзе таксама выступяць расійская артысты, як Манетачка, Noize MC, “Машина Времени”, “Аквариум” ды іншыя.
У выніку, 18 красавіка, гурт Volski пісаў на сваёй страноцы ў Facebook, што не будзе выступаць на OUTLOUD праз тое, што дзень канцэрту супадае з “Днём Расіі”.
“Мы вельмі добра ставімся да ўдзельнікаў гэтае маштабнае акцыі і хацелі падтрымаць іх у выказванні антываеннай, антытаталітарнай пазіцыі, але так супала, што 12 чэрвеня, то-бок, у час нашага меркаванага выступу, людзі, якія вызнаюць іншыя, адрозныя ад нашых, каштоўнасці, будуць святкаваць так званы “Дзень Расіі”.
Выступ VOLSKI у гэты дзень можа быць няслушна зразуметы і нават выкарыстаны варожымі сіламі ў іхных дэструктыўных інтарэсах”, — гаворыцца ў заяве гурта.
Акрамя “Дай дарогу!” на фестывалі Outloud у другі дзень, 13 чэрвеня, зайграюць іншыя беларускія музыкі — J:МОРС і Бі-2.