"Тэхна-рэйв у Белавежскай пушчы" перанесены

Рэйв, ілюстрацыйнае фота

Рэйв, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Фэст "Тэхна-рэйв у Белавежскай пушчы" перанесены на іншую дату. Яго першапачаткова прызначалі на 18 красавіка. Але паводле новай інфармацыі пляцоўкі TicketPro тэхна-рэйв пройдзе 28 жніўня.

На сайце самога запаведніка інфармацыі аб пераносе даты пакуль няма, заўважыла mediazonaby.com.

Фестываль планавалі правесці ў маёнтку Дзеда Мароза ў самым сэрцы пушчы. Быў запланаваны выступ чатырох гуртоў. Меркавалася, што ўдзел у фэсце прымуць 700 чалавек. Праграма была разлічаная з 21-й гадзіны і амаль да раніцы.

Эколагі і арнітолагі выказваліся супраць правядзення такога мерапрыемства ў лесе, асабліва вясной. Яны адзначалі, што ўначы ў лесе гукі разносяцца лепш, чым удзень. Начны шум можа сагнаць з гнёздаў птушак, пашкодзіць звярам — напрыклад, кажанам, якія гэтай парой фармуюць мацярынскія калоніі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.