Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом "Кропкі на мапе"
Зміцер Вайцюшкевіч / Еўрарадыё
Спявак Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом "Кропкі на мапе". Ён прысвечаны еўрапейскім гарадам, заўважыла Радыё Свабода.
Папярэдні альбом з такой жа назвай выйшаў у 2024 годзе. Ён прысвячаўся дзесяці беларускім гарадам і месцам — Іўю, Наваградку, Барысаву, Мінску, Лідзе, Ушачам, а таксама Налібоцкай пушчы, Палессю, Свіцязі і Прыпяці.
Новы альбом таксама змяшчае дзесяць твораў. Яны прысвячаюцца Варшаве, Празе, Вільні, Кракаву, Рызе, Рыму, Берліну, Кёльну, Сопату ды Іспаніі. Альбом ужо можна слухаць на партале open.spotify.com.
У 2025 годзе рэжым Лукашэнкі ўключыў Вайцюшкевіча ў спіс выканаўцаў, чые песні забаронена выконваць у беларускіх караоке-барах.