"Няхай лукашысты чакаюць працягу" — Азараў пра дыверсію ў Мачулішчах

Аляксандр Азараў / Еўрарадыё
Аляксандр Азараў / Еўрарадыё

Кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў найстойвае, што атаку на аэрадром у Мачулішчах пад Мінскам з дапамогай дронаў здзейснілі беларускія партызаны (удзельнікі плана "Перамога"). Ён пракаментаваў публікацыі расійскіх прапагандыстаў, у якіх адказнасць за правядзенне акцыі ўскладаецца на ўкраінскія спецслужбы.

"Кожны агучвае версію, якая яму выгадна, — кажа Азараў у каментары Радыё Свабода. — Каб мы не ведалі дакладна, што гэта беларускія партызаны, то нічога б не казалі. Лукашысты кажуць, што намі кіруюць спецслужбы замежных дзяржаў, гэта няпраўда. Беларускія партызаны працуюць самастойна. Няхай лукашысты чакаюць працягу".

Раніцай 26 лютага ў Мачулішчах быў пашкоджаны расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50, які праводзіць радыётэхнічную разведку — адсочвае ўкраінскія радыёлакацыйныя станцыі і зенітныя ракетныя комплексы. Улады РБ пра дыверсію пакуль маўчаць (як і ў Маскве). 27 лютага Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду з сілавікамі. Атака на аэрадром для яго з'яўляецца "гучнай аплявухай".

Расійскія прапагандысты пішуць, што аэрадром атакавалі шэсць дронаў, большасць з якіх былі збітыя. "Колькасьці дронаў мы пакуль называць не будзем, — кажа Азараў. — Але я пацвярджаю, што гэта была атака дронамі. Хай спецслужбы самі працуюць і паспрабуюць вызначыць, колькі іх было". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі