Прафілакторыі для цялят і "не гумовы" Мінск — разбіраем любімыя тэмы Лукашэнкі. Эфір
Вольга Лойка / асабісты архіў
Аляксандр Лукашэнка думае пра прафілакторыі для цялят. І пра тое, што Мінск — не гумовы, няма чаго яго разбудоўваць: няхай людзі сядзяць і развіваюць вёскі. Але вяскоўцы не слухаюць і з'язджаюць у Мінск ці за мяжу. А ў краіне больш за 139 тысяч вакансій.
Чаму ўлады, як ні стараюцца, пастаянна сутыкаюцца з праблемамі? Разбіраемся з эканамічнай аглядальніцай, галоўнай рэдактаркай выдання Plan B Вольгай Лойка.