Пасля дыверсіі ў Мачулішчах да Лукашэнкі прыйшлі кіраўнікі сілавых структур

Старшыня КДБ і міністр абароны ў Аляксандра Лукашэнкі, 27 лютага 2023-га / БЕЛТА
Старшыня КДБ і міністр абароны ў Аляксандра Лукашэнкі, 27 лютага 2023-га / БЕЛТА

Пасля дыверсіі ў Мачулішчах да Аляксандра Лукашэнкі прыйшлі кіраўнікі сілавых структур. 27 лютага ён праводзіць нараду ў "вузкім складзе". Перад гэтым праходзіла абмеркаванне сітуацыі з ваенна-прамысловым комплексам. Пасля яго засталіся кіраўнікі КДБ, Мінабароны, МУС, Дзяржаўнага памежнага камітэта, дзяржсакратар Саўбеза.

Дыверсія ў Мачулішчах адбылася раніцай 26 лютага. Там быў пашкоджаны расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50, які праводзіць радыётэхнічную разведку — адсочвае ўкраінскія радыёлакацыйныя станцыі і зенітныя ракетныя комплексы. BYPOL сцвярджае, што атаку з дапамогай дронаў здзейснілі беларускія партызаны. Расійскія прапагандысты заяўляюць пра "ўкраінскі след". Улады РБ пра дыверсію пакуль маўчаць.

Пасля дыверсіі ў Мачулішчах да Лукашэнкі прыйшлі кіраўнікі сілавых структур

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі