Пра Мачулішчы, партызан, працяглую вайну і гульні з Лукашэнкам

Аляксандр Каваленка / фота з яго старонкі ў Тэлеграме
Аляксандр Каваленка / фота з яго старонкі ў Тэлеграме

Мінуў год з пачатку актыўнай фазы расійскага нападу на Украіну і… вайна працягваецца далей. Расійскія “мобікі” таварнымі вагонамі для перавозу быдла едуць на смерць у палі чужой краіны, расійская прапаганда працягвае крычаць, што “мы ваюем з NATO” і што “калі б не мы, то напалі б на нас”. І ў гэтым усім кіраўнікам з Крамля падыгрывае і Лукашэнка, і беларуская прапаганда. У той час як беларускі народ і ўвесь заходні свет дапамагае чым толькі можа Украіне ў яе барацьбе. Разумеючы, што барацьба гэтая хутка не скончыцца.

Ці гатовыя ўкраінцы да працяглай вайны і якая роля ў гэтым інфармацыйнага складніка? Як сёння выглядаюць украінска-беларускія адносіны на афіцыйным узроўні і на ўзроўні чалавечым? Ці магчымыя перамовы паміж Кіевам і Масквой, на якіх умовах і які лёс чакае Мінск па іх выніку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенна-палітычны аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі