Насуперак Пуціну і Трампу: ці атрымаецца ў Лукашэнкі пасябраваць з Мадзьярам? Эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Першы замежны візіт новага прэм’ера Венгрыі Петэра Мадзьяра будзе ў Польшчу. Краіну, у якой вельмі напружаныя адносіны з рэжымам Лукашэнкі. І якая не толькі дала прытулак дзясяткам (калі не сотням) тысяч вымушаных эмігрантаў з Беларусі, але і здаўна падтрымлівае імкненне беларускага народа да дэмакратычных змен у Беларусі. Малаверагодна, што падчас сустрэчы ў Варшаве кіраўнікі Венгрыі і Польшчы будуць абмяркоўваць беларускае пытанне, але не выключана, што ў будучым меркаванне Варшавы па гэтым пытанні будзе Бедапештам улічвацца.

Якіх змен у знешняй палітыцы Будапешта адносна Мінска варта чакаць і як гэта паўплывае на планы Лукашэнкі адносна замірэння з Еўропай? Ці стане паражэнне Орбана нагодай для Трампа скасаваць удзел ЗША ў НАТА, і што стаіць за словамі Мадзьяра пра Расію як ворага? Ці пачне рэжым рандомна дэпартаваць з краіны палітычных ворагаў, і чаму так актывізаваліся апошнім часам прыхільнікі ідэі дамаўляцца з рэжымам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.