На чэмпіянаце свету па футболе немцы вырвалі перамогу ў шведаў (відэа)

На чэмпіянаце свету па футболе немцы вырвалі перамогу ў шведаў (відэа)

На чэмпіянаце свету па футболе немцы вырвалі перамогу ў шведаў. Матч прайшоў у суботу ў Сочы. Ола Тойванен адкрыў лік на 32-й хвіліне. На другі тайм немцы выйшлі з добрым настроем, ужо на 48-й Марка Ройс зраўнівае лік. Зборная Германіі працягвала атакаваць, мяч трапляў у штангу.

Матч падыходзіў да канца, а лік быў нічыйны. Гэта азначала, што ў немцаў засталіся б мінімальныя шанцы на выхад у плэй-оф. Але зборнай Германіі, дзейным чэмпіёнам свету, пашанцавала — Тоні Крос забіў са штрафнога ў даданыя да асноўнага часу хвіліны — 2:1! На той час немцы былі ў меншасці, на 82-й хвіліне за другую жоўтую картку выдалілі Баатэнга.

У групе “F” лідыруе Мексіка, якая ў суботу выйграла ў Паўднёвай Карэі (2:1) — 6 ачкоў, Германія і Швецыя маюць па 3 ачкі, у Паўднёвай Карэі ачкоў няма. У апошнім туры немцы гуляюць з Паўднёвай Карэяй, а шведы — з Мексікай.

На чэмпіянаце свету па футболе немцы вырвалі перамогу ў шведаў (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі