Вы тут

Чэхія і Украіна едуць дадому, англічане і датчане — будуць змагацца ў паўфінале

Англічане выйшлі ў паўфінал чэмпіянату Еўропы / Reuters

Апошнія чвэрцьфінальныя матчы чэмпіянату Еўропы па футболе прайшлі 3 ліпеня. За месца ў паўфінале змагаліся зборныя Англіі і Украіны, а таксама Даніі і Чэхіі. Па выніках сустрэч украінцы і чэхі саступілі сапернікам.

Англічане разграмілі зборную Украіны ўсухую з лікам 4:0. Чэхі прайгралі зборнай Даніі з лікам 2:1 і таксама засталіся за бортам турніру. 

Так сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі 1/2 фіналу Еўра-2020: Італія 6 ліпеня будзе гуляць са зборнай Іспаніі,  а 7 ліпеня англічане сустрэнуцца з камандай Даніі. Вырашальная гульня адбудзецца 11 ліпеня на стадыёне "Уэмблі" ў Лондане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.