Футбольная зборная Італіі — чэмпіён Еўропы
![Футбольная зборная Італіі — чэмпіён Еўропы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2021-07-11t221903z_380342870_up1eh7b1pzqx0_rtrmadp_3_soccer-euro-ita-eng-report.jpg.webp?itok=9_0sYiYT)
Футбольная зборная Італіі — чэмпіён Еўропы. У фінале на "Уэмблі" па пенальці былі абыграныя англічане.
Лік быў адкрыты зборнай Англіі ўжо на 2-й хвіліне (Люка Шоў) — самы хуткі гол у гісторыі фіналаў на чэмпіянаце Еўропы. Першы тайм быў за англічанамі, якія ўпэўнена кантралявалі гульню і практычна нічога не дазволілі стварыць каля сваёй брамы саперніку.
У другім тайме зборная Італіі здолела пераламіць ход гульні і на 67-й хвіліне зраўняла лік — 1:1 (Леанарда Банучы). У дадатковы час галоў не было. У серыі пенальці зборная Італіі перамагла — 3:2.
Зборная Італіі была чэмпіёнам Еўропы ў далёкім 1968 годзе.
![Футбольная зборная Італіі — чэмпіён Еўропы](/sites/default/files/paragraphs/image/mn_1.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.