Вы тут

Зборная Італіі абыграла Бельгію і выйшла ў паўфінал Еўра-2020

Італьянцы ўжо ў чацвёрцы найлепшых зборных кантынента / Reuters

Зборная Італіі абыграла ў Мюнхене ў 1/4 фіналу Бельгію (2:1) і выйшла ў паўфінал футбольнага Еўра-2020. Там іх чакае матч з іспанцамі, якія прайшлі зборную Швейцарыі. Гульня пройдзе 6 ліпеня ў Лондане.

У суботу пройдуць яшчэ два чвэрцьфіналы: Украіна — Англія і Чэхія — Данія.

Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.