Швейцарцы на чэмпіянаце Еўропы гераічна перамаглі французаў
![Швейцарцы на чэмпіянаце Еўропы гераічна перамаглі французаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2021-06-28t223249z_2077194901_up1eh6s1ex6rj_rtrmadp_3_soccer-euro-cro-esp-report.jpg.webp?itok=LionaD4z)
Швейцарцы на футбольным чэмпіянаце Еўропы ў 1/8 фіналу гераічна перамаглі французаў. У асноўны час пасля 1:0 яны прайгравалі 1:3, але на апошніх хвілінах зраўнялі лік — 3:3. У дадатковы час галоў не было і ўсё вырашыла серыя пенальці — 5:4. Не рэалізаваў 11-метровы толькі Мбапэ. Такім чынам зборная Швейцарыі выбіла з Еўра-2020 аднаго з галоўных фаварытаў, чэмпіёна свету.
У іншым матчы 1/8 фіналу харваты таксама прайгравалі іспанцам 1:3, але здолелі ў канцы асноўнага часу зраўняць лік — 3:3. Але ў дадатковы час зборная Іспаніі вырвала перамогу — 5:3.
На футбольным чэмпіянаце Еўропы ўжо вядомы тры пары 1/4 фіналу. У гэтых матчах сустрэнуцца зборныя Швейцарыі і Іспаніі, Бельгіі і Італіі, Чэхіі і Даніі.
29 чэрвеня адбудуцца апошнія матчы 1/8 фіналу: Англія — Германія і Украіна — Швецыя.
![Швейцарцы на чэмпіянаце Еўропы гераічна перамаглі французаў](/sites/default/files/paragraphs/image/2021-06-28t222229z965118229up1eh6s1hwby5rtrmadp3soccer-euro-fra-swi-report.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.