Вы тут

Еўра-2020: Англічане абыгралі немцаў і выйшлі ў чвэрцьфінал

Англічане сустракаюць другі гол падчас матчу з Германіяй /  Reuters

Матч паміж зборнымі Англіі і Германіі ў 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы на футболе скончыўся на карысць англічан: 2:0. Мячы ў другім тайме забілі Рахім Сцерлінг і Гары Кейн. У чвэрцьфінале англічане згуляюць з пераможцам пары Швецыя — Украіна.

Заўзець за сваю каманду на лонданскі стадыён "Уэмблі" прыйшлі былы футбаліст зборнай Англіі Дэвід Бэкхем і спявак Эд Шыран.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.