Футбольная зборная Італіі — у фінале Еўра-2020

Футбольная зборная Італіі — у фінале Еўра-2020

Футбольная зборная Італіі — у фінале Еўра-2020. У паўфінале ў Лондане на "Уэмблі" былі абыграныя іспанцы. Лік на 60-й хвіліне адкрыў Федэрыка К'еза. На 80-й Альвара Марата, пасля бліскучай камбінацыі, яго зраўнівае. У дадатковы час — 0:0. Усё вырашыла серыя пенальці, якую выйграла зборная Італіі (4:2).

Сапернік італьянцаў стане вядомы ў сераду, калі ў другім паўфінале сустрэнуцца зборныя Англіі і Даніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі