Як 300 тысяч заўзятараў віталі футбольную зборную Францыі (фота, відэа)
![Як 300 тысяч заўзятараў віталі футбольную зборную Францыі (фота, відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-07-16t184312z_144901144_rc1ab6cfb4f0_rtrmadp_3_soccer-worldcup-france-parade.jpg.webp?itok=VmEwcJM2)
300 тысяч заўзятараў віталі футбольную зборную Францыі. Чэмпіёны свету паўдзельнічалі ў святочным парадзе на Елісейскіх палях. У небе над Парыжам з'явіліся колеры французскага сцягу — сіні, белы і чырвоны — гэта пастараліся пілоты Ваенна-паветраных сілаў. Футбалістаў асабіста вітаў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, які быў са зборнай і на фінальным матчы ў Маскве.
Фота: Reuters