Меркель папрасіла Пуціна паўплываць на Лукашэнку — Венедыктаў

Сустрэча Ангелы Меркель і Уладзіміра Пуціна адбылася 20 жніўня ў Маскве / Reuters​
Сустрэча Ангелы Меркель і Уладзіміра Пуціна адбылася 20 жніўня ў Маскве / Reuters​

Канцлер ФРГ Ангела Меркель спрабавала пераканаць прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна паўплываць на Аляксандра Лукашэнку, заявіў галоўны рэдактар расійскай радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў.

Па яго словах, беларускае пытанне ўздымалася падчас сустрэчы Меркель і Пуціна ў Маскве 20 жніўня.

"Вядома, Беларусь была, і, вядома, яны занялі кардынальна супрацьлеглыя пазіцыі, і, вядома я нават не сумняваюся, што Меркель папрасіла Пуціна паўплываць на Лукашэнку, перш за ўсё ў частцы выпускання палітвязняў", — сказаў Венедыктаў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што абмеркаванне Беларусі на сустрэчы — гэта не "здагадка", а "веданне".

А тое, што гэтае пытанне па выніках сустрэчы не прагучала публічна, Венедыктаў патлумачыў так: "Ну проста на фоне Навальнага, Украіны, Афганістана, "Паўночнага патоку" — напэўна, гэта не прагучала".

Пра тое, што беларускае пытанне гучала на сустрэчы нямецкага канцлера і расійскага прэзідэнта, было вядома практычна адразу па завяршэнні перамоў. Пуцін на прэс-канферэнцыі расказаў, што гэтую тэму падняла Мэркель. Але пры гэтым ён адзначыў, што, на думку ў Масквы, "супярэчнасці ўнутры беларускага грамадства могуць быць вырашаныя толькі ў рамках канстытуцыйна-прававога поля і выключна самімі беларусамі без вонкавага ўмяшання". Са свайго боку Ангела Меркель распавяла, што падымала пытанне аб мігрантах на літоўска-беларускай мяжы. Яна асудзіла "прымяненне ў якасці гібрыднай зброі людзей, якія цярпяць бедства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі