Марыі Калеснікавай падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы

Марыі Калеснікавай падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы

9 сакавіка стала вядома, што Максіму Знаку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 9 траўня, Марыі Калеснікавай — да 8 траўня. Пра гэта паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі.

Як распавядала Еўрарадыё, у Калеснікавай тэрмін утрымання пад вартай завяршыўся 8 сакавіка, аднак на волю яна не выйшла. Адвакат змог пабачыцца з ёй толькі сёння і даведаўся, што тэрмін працягнуты на два месяцы.

Калеснікавай і Знаку пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у Каардынацыйнай Радзе. Праваабаронцы прызналі іх палітычнымі зняволенымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі