Вы тут

Еўрапейская федэрацыя гандбола "забаніла" Беларусь і Расію

Еўрапейскія гандбалісты выкраслілі са сваіх шэрагаў Беларусь і Расію / pixabay.com

Еўрапейская федэрацыя гандбола адхіліла Беларусь і Расію ад удзелу ў турнірах пад сваёй эгідай. 

На будучыя матчы не змогуць таксама вылучацца суддзі і афіцыйныя асобы з Беларусі і Расіі. 

Рашэнне прынята зыходзячы з нападу Расіі на Украіну і ўдзелу Беларусі ў гэтай агрэсіі.

Раней МАК рэкамендаваў арганізатарам спаборніцтваў не дапускаць спартоўцаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў спаборніцтвах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.