Чым скончылася “перамога” Трампа над Іранам і што рыхтуе Лукашэнка — эфір

Юры Дракахруст

Юры Дракахруст

Перамовы ЗША з Іранам у Ісламабадзе, якія доўжыліся больш за 21 гадзіну, завяршыліся без падпісання мірнага пагаднення, і віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс пакінуў Пакістан ні з чым. Выглядае на тое, што такі ж вынік і ў “візіту падтрымкі”, з якім да Ісламабада Вэнс быў у Венгрыі, напярэдадні парламенцкіх выбараў у гэтай краіне. У Мінску таксама чакаюць візіцёра з Вашынгтона, але пакуль не Вэнса, а па-ранейшаму Коўла, ускладаючы на гэты візіт надзеі не толькі на вызваленне вялікай колькасці вязняў, але і на пачатак змен, пад прымусам ЗША, у рэпрэсіўнай палітыцы рэжыму Лукашэнкі.

Перамогай ці паражэннем стала для Трампа аперацыя ў Іране, і ці варта разлічваць на завяршэнне баявых дзеянняў у рэгіёне? Хто па выніку выйграў, а хто прайграў ад вайны, і ці атрымалася ў Лукашэнкі скарыстацца сітуацыяй вайны? Чым цікавыя сёлетнія выбары ў Каардынацыйную раду, і ці сапраўды рэжым гатовы дазволіць вяртанне ў Беларусь сваіх праціўнікаў з вымушанай эміргацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.