Вы тут

ЗША рыхтуюць дыпламатычны байкот Алімпійскіх гульняў у Пекіне — СМІ

Амерыканскіх спартоўцаў гэты дэмарш не закране

ЗША да канца лістапада абвесцяць дыпламатычны байкот зімовай Алімпіядзе ў Пекіне, паведамляе газета Washington Post са спасылкай на некалькі крыніц.

Паводле звестак крыніц газеты, байкот стане адказам на парушэнне правоў чалавека з боку кітайскіх уладаў.

Дыпламатычны байкот азначае, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і прадстаўнікі амерыканскага ўрада адмовяцца ад наведвання гульняў. Амерыканскіх спартоўцаў гэты дэмарш не закране і не ўчыінць шкоды іх выступленням на Алімпіядзе.

Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у Пекіне з 4 па 20 лютага 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.