Трамп пажартаваў пра "захоп" Кубы і абвясціў аб вывадзе войскаў з Германіі
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас выступлення / The AP
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас выступлення ў Фларыдзе пажартващ пра магчымы ваенны сцэнар у дачыненні да Кубы. Паводле яго слоў, амерыканскі флот мог бы амаль адразу ўзяць сітуацыю пад кантроль пасля завяршэння аперацый, звязаных з Іранам. Каментар прагучаў на фоне ўжо абвешчаных новых санкцый супраць Гаваны.
Трамп апісаў гіпатэтычную сітуацыю, у якой авіяносец ЗША наблізіцца да берагоў Кубы, пасля чаго краіна "здасца без супраціву". Нягледзячы на іранічны тон, падобныя заявы выклікалі занепакоенасць экспертаў з-за рызыкі пашырэння ваенных канфліктаў. Раней адміністрацыя ЗША ўжо намякала на магчымасць узмацнення ціску на кубінскія ўлады.
Новыя санкцыі Вашынгтона накіраваны супраць шырокага кола асоб і сектараў эканомікі Кубы, уключаючы энергетыку, фінансы і абарону. У адказ міністр замежных спраў краіны Бруна Радрыгес Паррылья назваў меры "калектыўным пакараннем" і абвінаваціў ЗША ў парушэнні міжнароднага права. У ЗША раней папярэджвалі пра нарастанне гуманітарнага крызісу на востраве.
Адначасова Трамп абвясціў пра вывад 5 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў з Германіі на працягу бліжэйшага года. Рашэнне паследавала пасля рознагалоссяў з канцлерам Фрыдрыхам Мерцам наконт канфлікту на Блізкім Усходзе. У Пентагоне падкрэслілі, што крок звязаны з пераглядам ваеннай прысутнасці ЗША ў Еўропе.
Ініцыятыва выклікала крытыку з боку дэмакратаў у Кангрэсе, якія лічаць, што скарачэнне кантынгенту аслабіць пазіцыі ЗША і іх саюзнікаў па НАТА. Аналітыкі папярэджваюць, што такія рашэнні могуць узмацніць глабальную нестабільнасць на фоне працяглых міжнародных канфліктаў.