Беларуская журналістка атрымала ўзнагароду Amnesty International Chair 2026
Ганна Любакова / фота з яе старонкі ў Фэйсбуку
Беларуская журналістка Ганна Любакова атрымала ганаровае званне лаўрэата Amnesty International Chair 2026 года.
Любакову адзначылі за працу па асвятленні аўтакратыі, рэпрэсій і дэмакратычнага супраціву ў Беларусі. У заяве тлумачацца прычыны ўзнагароджання: "Нават у выгнанні яна працягвае ўзмацняць галасы палітвязняў, журналістаў пад пераследам і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, якіх спрабуюць прымусіць маўчаць".
Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 1 кастрычніка ў цэнтры VierNulVier (Гент, Бельгія).
У Беларусі Любакову завочна асудзілі па справе "аналітыкаў Ціханоўскай" да 10 гадоў зняволення.
Каментуючы ўзнагароду ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку, журналістка заявіла: "Я хачу скарыстаць гэты момант, каб затрымаць увагу на Беларусі — на нашых палітвязнях, на рэпрэсіях, якія не спыняюцца ні на адзін дзень, на лёсы, якія працягвае ламаць рэжым. Ёсць рызыка, што з цягам часу людзі рухаюцца далей. Але для тых, хто ўнутры краіны, нічога не змянілася".
Узнагароду Amnesty International Chair заснавалі праваабарончая арганізацыя Amnesty International і Генцкі ўніверсітэт. Яна ўшаноўвае асоб, якія зрабілі выключны ўклад у прасоўванне правоў чалавека ва ўсім свеце. Ёй узнагароджваюцца выдатная праваабаронцы, навукоўцы або грамадскія дзеячы.