Новы мірны план Ірана: Трамп сумняецца, што ён добры
Дональд Трамп / TVP info
Месяц на тое, каб дамовіцца, разблакаваць Армузскі праліў і скончыць вайну ў Іране і Ліване. Пасля гэтага — яшчэ месяц перамоваў адносна ядзернай праграмы. Медыя даведаліся, як выглядае мірны план Ірана.
У папярэднім дакуменце, перададзеным ЗША праз пасярэднікаў, умовы Тэгерана былі тымі ж. Аднак прапаноўвалася адкласці рашэнне па “ядзерным дас’е” на нявызначаны тэрмін. Трампу гэта не спадабалася і ён папрасіў улады Ірана падумаць лепш.
Новы дакумент ён яшчэ не вывучыў, але ўжо заявіў, што ён яго наўрад ці задаволіць.
"Не магу ўявіць, што ён будзе прымальным, бо яны яшчэ не заплацілі дастаткова высокую цану за тое, што зрабілі з чалавецтвам і светам за апошнія 47 гадоў", — сказаў Трамп.
Пры гэтым амерыканскі прэзідэнт лічыць вайну з Іранам скончанай.