Жахлівае ДТЗ у Расіі з удзелам фуры з Беларусі трапіла на відэа

Жахлівае ДТЗ у Расіі з удзелам фуры з Беларусі трапіла на відэа

У Варонежскай вобласці Расіі грузавік МАЗ, якім кіраваў 57-гадовы грамадзянін Беларусі, трапіў у жахлівае ДТЗ. Як інфармуе прэс-служба Галоўнага ўпраўлення МУС РФ па Варонежскай вобласці, увечары 1 верасня ў Паўлаўскім раёне на 688-м кіламетры аўтадарогт М-4 "Дон" легкавік Nissan Note выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе трапіў пад фуру. Пасля гэтага сутыкнення грузавік выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе пад яго трапілі яшчэ два легкавікі — Citroen Berlingo і Opel Incignia. МАЗ перакуліўся на правы бок.

Загінулі 4 чалавекі: 57-гадовы кіроўца аўтамабіля Nissan, 53-гадовы кіроўца Citroen і двое яго пасажыраў — 15-гадовы хлопец і 53-гадовая жанчына. Усе яны расіяне. Траўмы атрымалі 10-гадовы хлопчык, які ехаў у аўтамабілі Nissan, ды кіроўца грузавіка. Іх адвезлі ў бальніцу. Кіроўцы і пасажырам Opel пашанцавала, яны не пацярпелі. Распачатая крымінальная справа, прызначаныя экспертызы.

Здарэнне зафіксаваў відэарэгістратар аднаго з легкавых аўтамабіляў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі