Як у Кіеве сустракалі былых украінскіх палонных, якія прыляцелі з Мінска (відэа)

Як у Кіеве сустракалі былых украінскіх палонных, якія прыляцелі з Мінска (відэа)

Чатыры былыя ўкраінскія палонныя, якія 28 чэрвеня з самаабвешчаных рэспублік з Данбаса праз Расію былі прывезеныя ў Беларусь, ужо знаходзяцца на радзіме. Як інфармуе hromadske.ua, у Міжнародным аэрапорце "Кіеў" іх сустракалі сваякі.

Як паведамляла Еўрарадыё, пра перадачу чатырох палонных з кіраўніцтвам самаабвешчаных рэспублік ДНР і ЛНР дамовіўся ўкраінскі палітык Віктар Медзвядчук. Ён падкрэсліў, што дзейнічаў самастойна, без узгаднення з уладамі Украіны. У Кіеў ужо былыя палонныя прыляцелі на прыватным самалёце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі