Вы тут

Прадстаўнікі "ЛНР" у аэрапорце Мінск вызвалілі чатырох украінскіх палонных

Перадача ўкраінскіх ваеннапалонных у Нацыянальным аэрапорце "Мінск" / Reuters

У Мінску адбылося вызваленне групы ўкраінскіх ваеннапалонных. Дамову пра гэта заключылі кіраўнік палітсавета партыі "Апазіцыйная платформа — За жыццё" Віктар Медзвядчук і кіраўнік так званай "Луганскай народнай рэспублікі" Леанід Пасечнік

Перадача палонных адбылася ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Напярэдадні стала вядома, хто трапіць у лік вызваленых: Дзмітро Вялікі, 1988 г. н, вайсковец, у палоне з 11 верасня 2016 года; Якаў Верамейчык, 1986 г. н., вайсковец, у палоне з 25 траўня 2018 г.; Эдуард Міхееў, 1964 г. н., цывільны, у палоне з 16 кастрычніка 2017-га; Максім Гарайнаў, 1984 г. н., вайсковец, у палоне з 22 траўня 2019 года.

Прэс-служба Віктара Медведчука спярша акрэдытавала журналістаў Еўрарадыё на вызваленне палонных, але непасрэдна ў аэрапорце не прапусціла іх. 

Віктар Медзвядчук заявіў, што самалёт да Кіева чакае палонных, і ўжо сёння яны будуць у сталіцы Украіны. Ён паказаў журналістам чатыры ўкраінскія пашпарты, але не адкрываў іх, перадае Громадське. На пытанне пра тое, навошта ўкраінскіх палонных прывезлі ў Мінск, ён адказаў, што яны прыбылі з Растова-на-Доне і знаходзяцца ў сталіцы Беларусі транзітам.

Перадача ўкраінскіх ваеннапалонных у Нацыянальным аэрапорце "Мінск" / Reuters